Ад Беларускаго Нацыанальнаго Камітэту

Ад Беларускаго Нацыанальнаго Камітэту
дакумэнт

25 сакавіка 1917
Крыніца: Турук, Ф. Ф. Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белоруссов: с приложением образцов белорусской нелегальной литературы, важнейших документов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, составленной акад. Е. Ф. Карским / Федор Федорович Турук. — Репринтное издание. — {Минск}: Минская картографическая фабрика Белгеодезии, 1994. — Выходные данные оригинала: М.: Гос. изд-во, 1921. — С. 89—90.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выбраны з’ездам беларуских грамадзянскіх дзеячоў нашаго краю 25 сакавіка (марта) 1917 г. Беларускі Нацыанальны Камітэт мае сваім грунтам культурна-нацыанальнае адраджэньне беларускаго народу, якое вымагаецца паступовым рухам гістарычнаго жыцьця паасобных нацый, патрэбай агульнай культуры і прагрэсу усяго чаловецтва.

Беларускі Нацыанальны Камітэт лічыць першай сваей павіннасьцью арганізаваньня ўсіх жывых сьвядомых сіл Беларусі, дзяля як найшырэйшаго развіцьця мейсцоваго жицьця, дзеля абароны правоў народу беларускаго і яго сьветлай вялікай будучыны.

Час вялікай рэвалюцыі, час вялікіх перамен патрэбаваў ад людзей, сьвядома клаушых свае сілы на карысьць роднаго краю, кабы яны сказали свае слова аб тым палітычным ладу, які яны лічуц патрэбным і найлепшім для Беларусі і ўсей Расіі.

1) Прызнаючы найлепшей формай государственнаго ладу Расіі фэдэратыуна-дэмакратычную рэспубліку — з’езд лічыць патрэбай аутаномнае адбудаваньне Беларусі у граніцах Расіі, у якіх было-б забезпечэна вольнае развіцьце і поўные правы іншым народам, жывучым на Беларусі. Эканамічнае становішчэ і тыя шырокія магчымасьці, якія аткрыліся з рэвалюцыей перад дэмократычнай Расіяй, звязывае нас з Расійскай фэдэратыуна-дэмократычнай рэспубликай. Дзеля гэтаго Беларускі Нацыанальны Камітэт лічыць патрэбным перасьцерагчы ад тых людзей, якія прыкрываючыся імянем беларускім, вяліб прапаганду за далучэньня да Польшы, або да якого другога государства. Гэтаких людзей Беларускі Нацыанальны Камітэт, на сколькі яны выступалі б ад яго імяні, будзе лічыць за правакатароу.

2) Беларускі Нацыанальны Камітэт прызнае свабоду за кожнай рэлігіяй і клічэ усіх беларусоу, без розніцы веры, да супольнай працы над стварэньням ядынай беларускай культуры.

3) Лічучы, што зямельная справа будзе разважана агулова на Устаноучым Расійском Сэйму, Беларускі Нацыанальны Камітэт знаходзіць, што дэтальна гэтая справа на Беларусі павінна быть размяркована краеваю Беларускаю Радаю, скліканаю на аснові роунаго, агульнаго, простаго і таемнаго галааованьня.

4) Беларускі Нацыанальны Камітэт лічыць за патрэбу нацыаналізацыю беларускай школы.

5) У ваеннай справе Беларускі Нацыанальны Камітэт трымаяцца таго пагляду, што згода павінна быць зроблена без аннэксіі і кантрыбуцыі, с правам самаусьвядамленьня нацый.

6) Аднэй з умоу міру, жаданаго для Беларусі, есьць зварот забранай часткі этнаграфічнай Беларусі, і далучэньне яе, аб’еднанай з рэштай Беларусі, да Расейскай Фэдэратыунай Рэспублікі.