*** Ад сяла да сяла
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1839 — 1841 (пераклад 1918)
Арыгінальная назва: Од села до села
Пераклад: Аляксандр Сержпутоўскі
Крыніца: Часопіс «Чырвоны Шлях», № 9-10, 31 сьнежня 1918 г., б. 4-5
Песьня з паэмы «Гайдамакі». Іншыя публікацыі гэтага твора: Гайдамакі (Шаўчэнка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




***


Ад села да села
Танцы та музыкі:
Курку, яйца прадала —
Маю чаравікі.
Ад села да села
Буду я кручкамі,
Ні каровы, ні вала
От якая маці!
Я атдам, я прадам
Хатачку старую,
Я куплю, я зраблю
Новую другую;
Таргаваць, шынкаваць
Буду я кручкамі,
Танцаваць, та гуляць
Такі з малайцамі.
Ох вы, дзетачкі мае,
Мае галубьятка,
Гляньце, пазірайце,
Як танцуе матка.
Сама у наймы пайду,
Дзетак людзям отдам,
А чырвоным чаравічкам
Такі дам, такі дам!


Пералажыу Наум Смага.