Айчызна ў цьме
Верш
Аўтар: Ілья Ізгур
1906 год
Крыніца: Газэта «Наша Доля», № 6, 1 дзекабра 1906 г., б. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЙЧЫЗНА У ЦЬМЕ.


Апусьцилася глухая
Ноч над роднай стараной.
И зноу лиуни не сцихая
Льюцца цёнгля над зямлей.

Цёмны, велькия зноу хмары
Усё неба заняли…
Нудны, восени дни шары.
Замест лета нам прышли.

Плачець вецер над прасторам
У барах и на палях
Плачець, стогнець слезным хорам
Жыцце у муках и болях.

Няпагода, гэта, слякаць
Жыцця стоны глушаць усе
И з натураю паклякаць
Нибы страшна смерць идзе.

И бушуець громка бура…
У нашай беднай старане
Хмары звислися панура…
Циснуць грудзь радной зямле.


И. Изгур.