Ай, калядачкі, бліны-ладачкі
Ай, калядачкі, бліны-ладачкі Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
Беларуская калядка, запісаная Зінаідай Мажэйка ў 1973 г. у в. Ганчарова Сененскага раёна Віцебскай вобласці // З. Я. Мажэйка. Песні беларускага Паазер’я. Мінск, 1981. № 17. Калядная |
Ай, калядачкі, бліны-ладачкі,
Ай, рана-рана, бліны-ладачкі.
Ай, калядачкі, пабліжыціся,
Ай, рана-рана, пабліжыціся.
Ай, каўбасачкі, паніжыціся,
Ай, рана-рана, паніжыціся.
Ай, калядачкі пабліжыліся,
Ай, рана-рана, пабліжыліся.
Ай, каўбасачкі паніжыліся,
Ай, рана-рана, паніжыліся.