Акрываўленая зямля (1930)/III/Акорды восені

Асеньні настрой Акорды восені
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Слуцкім маладнякоўцам

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АКОРДЫ ВОСЕНІ

Спавілося неба
Шэраю тканінай,
Калышуцца хвоі,
Шалясьцяць дубы.
І вецер
Стогне
Па любай-мілай,
Вылівае
У акордах
Душу…

*

Касмачыць
Кудлаты
Ком
Цёмная хмара
Асеньняя.
Успамінае…
Месяц
Сярпом

Рэзаў
Яе косы
Белыя…

А цяпер вось
Плыве
… Кудры
Счарнелі
Срабрыстыя…
Плача яна
Па вясьне
Густымі
Сьлязьмі
Імглістымі.