Акрываўленая зямля (1930)/III/Пахаваньне партызана

Плывуць дні Пахаваньне партызана
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Роднай мамулі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАХАВАНЬНЕ ПАРТЫЗАНА

У полі вецер
Плакаў наўзрыд
І круціў
Зялёныя бярозы…
Хтосьці ў землю
Кагось
Палажыў
У чыстым полі,
Ня спускаючы
Сьлёзы.

У полі вецер
Плакаў наўзрыд,
Выліваючы
Стогн
З грудзёў…
Хтосьці ў землю
Кагось
Палажыў,
У зямлю
Беларускіх
Палёў…

Не паплакаў
Больш
Ніхто!
Што хавалі
Былі
Не такія,
Каб гарачаю
Сэрца
Сьлязой
Астыўшае
Сэрца
Аблілі.