Акрываўленая зямля (1930)/III/Ураджайнае

Пацяклі па палёх сьлёзы Ураджайнае
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Плятуцца вянкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УРАДЖАЙНАЕ

Ураджаем
Сёлета дыхае,
І ня цэп —
Малатарня грахоча.
Дый й пад пуневай вышкай
Урачыстасьцю
Сноп
Ужо рагоча.

І праз рогат
Чуцён мне голас.
— Сьмейся
І ты, СССР-ыя, —
Сьпека-ядраны
Твой колас
Захаду
Біць будзе
Дзьверы.

Слуцак,
7-X — 1925 г.