Актуальнае пытаньне. Пра патрэбу тварэньня Б. Н. С. П.

Актуальнае пытаньне. Пра патрэбу тварэньня Б. Н. С. П.
Публіцыстыка
Аўтар: Фабіян Акінчыц
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 7 (9) ад 25.X.1934 г., б. 1-3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АКТУАЛЬНАЕ ПЫТАНЬНЕ
Пра патрэбу тварэньня Б. Н. С. П.

Да сёньняшняга дня толькі дзьве палітычныя партыі дзеюць сярод Беларускага народу і змагаюцца паміж сабою за ўплывы — маем па ўвазе Бел. Хрысьціянскую дэмакратыю і камуністычную партыю З. Беларусі, як зусім арганізаваныя сілы з выразным палітычным і грамадзкім абліччам.

Гісторыя нашай грамадзкасьці ўлажылася ў такі спосаб, што іншыя кірункі беларускай палітычнай думкі ня ўзмоцніліся настолькі, каб прыняць некую трывалую арганізацыйную форму.

Гэтакае, не натаванае сярод іншых народаў зьявішча, тлумачыцца рознымі прычынамі.

Галаўнейшая з іх палягае на тым, што дзеючая на нашых землях камуністычная партыя вельмі зацікаўлена, каб у нас не пашыраліся палітычна- грамадзкія цячэньні, якія-б сваёю ідэолёгіяю і вынікаючаю з яе праграмаю не пацягнулі за сабою шырэйшых колаў грамадзянства.

Больш ад усяго камуністы баяцца тых палітычных групіровак, каторыя маюць на мэце рэканструкцыю грамадзянства на соцыялістычных падставах і дзеля таго наймацней бьюць у гэты найбольш небясьпечны для сябе бок.

Гэтакая іхняя тактыка для нас зусім зразумела.

Рэчова скрытыкаваць камуністычны лад і падарваць да яго давер можа тая група, якая знаходзіць ў ім адны недарэчнасьці, а тая, каторая, акрамя гэтага, можа даць яшчэ зусім выразную і зразумелую конструкцыйна-соцыялістычную праграму.

У барацьбе з монархістычна-абшарніцкімі і буржуазнымі партыямі камуністы могуць агранічыцца іроніяю і жартамі-і гэтага будзе даволі, бо сялянскія масы і наагул усіх працоўвых можна лічыць „застрахованымі“ ад іхніх уплываў.

Гэтым толькі і можна вытлумачыць на першы пагаяд даволі дзіўны факт, што камуністы заўсёды бьюць наймацней па тых, хто стаіць у абороне працоўных.

Не выпадковаю зьяўляецца тая акалічнасьць, што Беларуская Сел.-Работніцкая Грамада, інсьпіраваная Камінтэрнам, паўстала якраз тады, калі надаралася магчымасьць запачаткаваць на нашых землях моцны нацыянад-соцыялістычны рух.

Людзі, якім залежала па грамадзкім сдэмаралізаваньні нашага народу выбралі мэтад стварэньня больш „радыкальных“ арганізацыяў, як мэтад разбіцьця ўсіх запраўды народных і сялянскіх партыяў, меўшых між іншым, уцягнуць працоўныя масы ў арганізацыйна-творчую працу.

Беларускі народ змушаны быў прайсьці грамадаўска-змаганскую школу, каб лішні раз пераканацца — як цяжка пры нашых умовах жыцьця апынуцца на здаровым ідэолёгічным грунце…

Пераканаўся ён і ў тым, што гэтакія радыкальныя „партыі“ ніколі ня мелі намеру ператварыцца ў самастойныя палітычныя партыі з выразна сфармуліраванаю і тэорэтычна ўгрунтаванаю ідэолёгіяю, а былі звычайным памостам для перацягваньня нашага народу пад камуністычныя ўплывы.

Падобнага роду „хітрая мэханіка“ камуністаў даволі доўгі час была незразумелаю для нашага грамадзянства, але затое цяпер яна ужо не выклікае ніякага сумліву.

Для ўсіх стала ясным, што той, хто ня хоча падпасьці пад дыктатуру пролетарыяту і ягонага „авангарду“― павінен выразна адмяжавацца ад камуністаў і не шукаць іхняга протэктарату пры будаўніцтве хацяж-бы і самых радыкальных беларускіх арганізацыяў.

Застаецца цяпер затрымацца на Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Гэтая партыя найбольш ад усіх прычынілася да пашырэвьня беларускай нацыянальнай сьведамасьці―і ў гэтым яе гістарычная заслуга.

Толькі людзі, каторыя, выконваючы загады варожых для Беларусаў сілаў, вялі з ёю змаганьне і вялі толькі таму, што ява была і ёсьць запраўдным пра- вадніком беларускай нацыянальняў ідэі, патрапіўшым зашчапіць яе ў амаль пепрыступным серадовішчы беларусаў-каталікоў.

З гэтага пункту гледжаньня яна зусім „неўязьвіма“ і шмат хто абламаў сабе зубы, жадаючы разбурыць гэтую моцна скансалілаваную партыю.

Б. Х. Д. мае, акрамя ярка выражанай беларускасьці, сваю ўласную ідэалёгію, абапёртую, як паказвае сам яе назоў, на хрысьціянізме і зразумела, што ў серадовішчы людзей, бачачых у навуцы Хрыста адзіны шлях да абнаўленьня і ўдасканаленьня сьвету, ― яна адыгрывае вялікую ролю.

Мы лічым, аднак, што перабудова сучаснага сьвету на больш дасканальных падставах ня можа адбыцца выключна шляхам паступаньня згодна з запаведзямі, уложанымі ў Эвангэліі, ня маючай, між іншым, усеагульнага прызнаньня.

Арганізаваныя высілкі грамадзянства, скірованыя ў бок перабудовы соц-політычнага ладу вельмі часта вымагаюць, на жаль, дапамогі брутальнай сілы і мяча, вымагаюць такіх спосабаў дзеяньня, якія бываюць у супярэчнасьці з эвангэльскімі імпэратывамі.

Вось дзеля гэтага мы ня можам прызнаць як філёзофскае ўгрунтаваньне сваей палітычнай і грамадзкай лініі навуку, якая ў чыстым сваім выглядзе праклямуе несупраціўленьне злу.

Камуністычнаю партыяю і Б.Х. Д. у нас і агранічваецца вонкавае выяўленьне палітычнай думкі.

Мы зусім сьведама скідаем з рахунку розныя г.зв. радыкальныя групы як тыя, каторыя паўстаюць звычайна падчас выбароў у Сойм, так і тыя роля каторых зводзіцца да разбурэньня беларускага грамадзкага жыцьця.

Усе падобнага тыпу групы маюць выключна спэкуляцыйвы і сэзановы характар і паўстаюць дзякуючы слабасьці людзкай натуры, падкай да нажывы.

Аднак, як паказвае досьлед над праявамі грамадзкага жыцьця, памыліўся-б той, хто сказаў-бы, што ў нас няма іншых кірункаў палітычнай думкі, акрамя вышэйпададзеных.

За апошнія гады, асабліва пасьля разчараваньня ў камуністычнай ідэолёгіі з яе „соцыялістычнаю“ рэалізацыяю ў Саветах, пасьля трагадыі Грамады і жорсткіх рэпрэсыяў проціў беларусоў, нац. соцыялістычная ідэолёгія заваёўвае сярод беларускага грамадзянства ўсё большую ўвагу. Для ўсіх зусім відавочна, што сучасная буржуазна-капіталістычная структура грамадзянства збанкрутавала аканчальна.

З другога боку, зрабілася ясным і тое, што і дыктатура пролетарыяту, як гэта бачым на савецкім прыкладзе, ня вытрымлівае крытыкі.

З гэтага, аднак, ня выплывае, што трэба шукаць нешта пасярэдняе, за што хапаюцца сучасныя сацыялісты марксоўскай школы, якія хацелі-б устанавіць дыктатуру пролетарыяту бадай ці не за згодаю буржуазных клясаў.

Нам не падарозе ні з камуністамі, ні з соцыялістамі ўгадоўцамі, ні з існуючымі буржуазнымі партыямі. Наш ідэал — гэта такі палітычны і соцыяльна-эканамічны лад які мы акрэсьліваем як нацыянальна-соцыялістычны, абапёрты на задаваленьні ўсіх патрэбаў Беларускага народу, як прыроднага гаспадара сваёй зямлі, і аткрываючы нам шырокія пэрспэктывы да нацыянальнага, культурнага і гаспадарчага поступу.

Гэтакая думка, якая ўжо знашла зусім выразную фармуліроўку на шпальтах „Новага Шляху“ будзе пашырацца сярод Беларускага народу, у выніку чаго мусіць паўстаць Беларуская Нацыянал.-Соцыялістычная Партыя.

Моцныя і самаахвярныя адзінкі, пераняўшыяся нац.-соцыялістычнаю ідэалёгіяю і стварыўшыя партыйныя кадры, павядуць за сабою народ на барацьбу за лепшую будучыню.

На гэтым павінна палягаць галоўная мэта Нац.-Соц. партыі, дзеяльнасьць каторай абапрэцца на ідэалёгіі нашай часопісі.

Ф. Акінчыц.