Аматарскі Зборнік (1929)/Магістрацкая рыба

Стоптана кветка Магістрацкая рыба
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Рузя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАГІСТРАЦКАЯ РЫБА.

Ўздумаў я зьмяніць кватэру,
(Гэта ў Вільні тут было)
Бо, ўсё дорага ня ў меру
А тут якраз падыйшло:
Домік новы будаваўся —
Я наперад загадзіў,
Акончылі, перабраўся,
І паціханьку зажыў.
Чалавек я небагаты —
Бы мужык ваш па зіме.
Дом-жа новы без аплаты,
Чаго-ж лепей трэба мне?
Пражыў месяцаў чатыры,
І нейк раньняю вясной,
Мне прыносіць дзьве паперы,
Гаспадар шаноўны мой.
Ў тых паперах, як гром з неба!
Неспадзеваны зусім.
— Ў магістрат падатак трэба,
„Лёкаторам“ плаціць ўсім.
А я ўсё-ж такі ня веру,
Тут нячысто што-то брат!
Ўзяўшы гэную паперу,
Іду сам у магістрат.
І пытаюся ласкава,
Ў пахнючых тых паноў:
„Паглядзеця, што за справа?
Няма-ж плат з новых дамоў,
На пятнаццаць аж гадоў“.
Доўга ў кнігах там шукалі,
А я зьдзіўляна стаяў.
„Каб закону там ня зналі?
Таго, што я сам чытаў“?
Паказаўся пан пузаты,
Зьмерыў з галавы да ног
Мяне й кажа: „з кождай хаты
Пабіраецца налог“.
Пробуй — дакажы такому,
Што у Польшчы ёсьць закон.
Не паверыць ён нікому,
Бо, закон, дык гэта ён.
Пашоў; сэрца аж траслося
Ад непраўнасьці такой:
„Эх, жульё як разьвялося“!
Гавару я сам з сабой.
Аж нарэсьце я дазнаўся,
Ў чым загвоздка тут сядзіць.
Мне сам ўласьнік мой прызнаўся,
Што сьмяшно нат гаварыць:
„Вышла змылка“, так сказалі,
Ну, дык што-ж будзеш рабіць?
Мы ўжо ў кнігу запісалі,
Значыць трэба заплаціць.
Не турбуйцеся паночку,
Што плоціце наперод,
На шаснаццатым гадочку
Вам залічаць гэты год“.
„Дзякуй вам“, кажу, за раду,
Але фігу я ім дам!
Няма дурняў па загаду,
Бо, пісьменны я і сам.
І сарвалася так рыба —
Неудалы быў палоў!
— Не ядзін-жа я тут хіба,
Для вучоных тых паноў,
Ну і як бы вам здалося?
Ніхто больш не ўспамінаў!
Так і дасюль засталося —
Ні хто гроша там не даў.
А палоў там быў харошы,
Памешканьняў пяць і сам
Ўласьнік, во, былі-бы грошы —
І цяпер жыву я там.
Мо‘ забылі ў тым прытулку,
Бо, ужо год прайшоў па тым:
На Сьняговым перевулку,
Дом пад нумарам другім.
Ды задарма не сьпешайце,
Шкода будзе тых гадзін!
Пільна „Dzieńnik“ прачытайце:
Нумар 51.
Сьцігаць праўна я ня ўмею,
Але раду хачу даць:
Кіньце ўрэсьце вы Расею —
Годзі ў жмуркі нам гуляць!