Аматарскі Зборнік (1929)/Недасьпевана песьня

Чаму? Недасьпевана песьня
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Плады прасьветы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕДАСЬПЕВАНА ПЕСЬНЯ.

Вечна ня сытая, доляй прыбітая,
Старонка роднае зямлі.
Дзе пад драмотаю, гора з галотаю,
Бацькі мае колісь жылі.
Сілай мяцежнаю, лапай драпежнаю,
У прагнасьці хцівай і злой,
Зьбіта, здратована, жыўцом пахована,
Заліта крывавай сьлязой.
Душа вяселіцца, пуць стужкай сьцелецца,
Ўсе вольныя шчасны ва ўсём.
А ты бяздольная, ў путах, бязвольная,
Ты стогнеш пад цемры ярмом.
Думкі высьнёныя, пышна зялёныя,
Ўсе зьмяты чужацкай нагой.
З пагардай дзікаю, злосьцяй падшытаю,
Сьмяюцца усьцяж над табой.
З душой нягоднаю, над табой роднаю,
Зьдзекі з пагардай жывуць.
Сьлёзы зрываюцца, у душу раняюцца,
Песьні акончыць не даюць.