Андрэй-Казімер Ягайлавіч
Андрэй-Казімер Ягайлавіч Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 47-48 |
Маскоўскія паслы 1646 г. як абаронцы беларускай мовы → |
Андрэй-Казімер Ягайлавіч. Малодшы сын Ягайлы і Софіі Гальшанскай, Казімер, на Беларусі і на агул ў Русі вядомы быў пад імем Андрэя, напр. у Васкрэсенскай летапісі (П. С. Р. Л. VII. 256: „Ондрѣй Казимир“) у беларускай Четьі 1489 г. („Король Андрэй“) К. Стадніцкі (Bracia Władyslawa Jagiełły, 144) кажа: „Umiano u nas dołozyc starania, aby prawda historyczna zmąconą została, albo nigdy swiatła nie ujrzała. Ale zastanowić musi, ze kroniki ruskie prawie zawsze Kazimierza Jagiellończyka nazywają Andrzejem, a czasami dodają, že był odszczepieńcem“. (Умелі у нас далажыць старэньня, каб гістарычная праўда была зацемнена, або ніколі сьвету ня бачыла. Але трэба заўважыць, што рускія летапісі немаль заўсёды Казімера Ягайлавіча называюць Андрэям, а часам дадаюць, што быў праваслаўны). Казімер правёў ўсю сваю моладасьць ў Беларусі, гаварыў па беларуску, любіў беларускія звычаі так, што сам асабіста перэадзеты і пад маскай, хадзіў у Вільні віншаваць знатных асоб на Вадохрышча. У капліцы св. Крыжа ў Кракаве, на Вавэлю, дзе пахаваны Казімер, дагэтуль маецца славянская надпісь якая кажа, што (праўдападобна 1470 г.) „благоизволеніем, мудростю бога отца всемогущего пописана бысть сия каплица повелѣніем великодержавнаго короля Казимира за божей милости короля польского и великого князя литовского и руського и инш. и его королевое прѣяснѣйшей паней Елизаветы ис поколѣнья цесарского, Внука пренанезвытажнейшаго цесара Жигимонта пана земли ракуское а ческое, вгорское“ (Зраўняй Н. Дашкевича. „Замѣтки по исторіи литовско-русского государства“, 107—108.—I, Первольфа. „Славяне их взаимныя отношенія т связи“. 165—166). Уся гэта капліца была разрысавана ў беларуска візантыцкім стылю, майстрамі выпісанымі для гэтай мэты з Беларусі.
Л. А.