Антон маладзенькі

Антон маладзенькі
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Мікалаем Чуркіным у в. Дукора Рудзенскага раёна Мінскай вобласці // М. Чуркін. Беларускія народныя песні і танцы. Мінск, 1949. № 169. Цярэшка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Антон маладзенькі
Піў мёд cаладзенькі,
Антоніха прыбягала —
Свайму мужу падсабляла.
Антон казу вядзець.
— Тпру! Ну! — Каза ня йдзець.
Антоніха падсабляла —
Казу ззаду падпіхала.
А ты, каза, стой, стой!
А ты казу дой, дой.
А я казу кулаком —
Ідзі сабе з малаком.