Апошні ліст Барталамеа Ванцэці

Апошні ліст Барталамеа Ванцэці
Ліст
Аўтар: Барталамеа Ванцэці
1927 (пераклад 1927)
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 197 (2089), 1 верасьня 1927 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Апошні ліст Ванцэці.

Паважаны таварыш Данат! Губарнатара Фулер робіць таксама, як і судзьдзя Тэпер і як судзьдзя апэляцыйнага суду Масачузэтс. Ён будзе рабіць тое-ж, што і яны. Апрача таго, я думаю, што Фулер даўно надумаў, што яму рабіць, аб чым яскрава сьведчыць яго артыкул—„Чаму я за пакараньне сьмерцю“, зьмешчаны ў адной часопісі.

Я спадзяюся, што вы ўбачыце пад попелам агонь і за сьмерцю жыцьцё. Праўда пераможа. Яна будзе тым агнём, які ў вас усіх распаліць адвагу. Перадайце таварышам наша шчырае сардэчнае прывітаньне.

БАРТАЛЁМЭО ВАНЦЭЦІ