Апошні час
← Ці чулі? | Апошні час Абразок Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1921 год Крыніца: Часопіс «Раніца», № 8, 31 сьнежня 1921 г., б. 2 |
Малітва мая → |
У мяне слоў балей няма, я балей нічога ня буду вам казаць. Мае сэрца разьбіта на кавалкі, атрутай заліта душа…
Балей я нічога ня буду казаць…
Бо чую душою, што страшэнныя мукі церпіць яна…
Я ведаю добра, што ў пытках праводзе ночы яна…
За вошта яе мучаць, за вошта пытаюць і паляць агнём?
Ці за тое, што шчыра кахала яна старонку сваю?
Ці за тое, што шчасьця жадала свайму брату селяніну?…
Ці за тое, што сьцяг свой бел-чырвона-белы пагарда нясла моцнай рукой…
Не, не, балей я вам нічога ня буду казаць…
Вось набягаюць чорныя хмары, маланкі крывавыя неба паласуюць і гром грукаціць, страшна робіцца мне…
Няўжо, балей я не пабачу яе!..
Няўжо штыкамі разарвуць яе цела і кулямі рашчэпяць гадаву?…
Няўжо гэта міпута настала?
Спыніцеся! Застанавіцеся! Людзі!
Але навошта гэтая мальба, а ратунку, навошта, калі сэрца няма ў людзей!.. Есьць толькі жаданьне сьмерці! Сьмерці як магчыма балей… І толькі сьмерці!..
Вас цежыць, злыя людзі, радуе рэкі крыві і мора сьлёз…
Дык будзьце-ж пракляты людзі!
Божа! Божачка, мілы! што я кажу.
Даруй за гэта, бо я чую. Чую сэрдцам Божа, Сьвяты, што час, настаў!
А пошні, час!
Дзяргач.