Апісанне папа, што едзе, і сабакі, што брэша
Апісанне папа, што едзе, і сабакі, што брэша Аўтар: Дамінік Рудніцкі Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm |
Паслухайце, малайцы, скажу вам уцеху,
Што ад праўды, без жарту, без жаднага смеху.
Ехаў тэж поп дарогаю,
Спаткаў тэж ся з сабакаю:
Сабака ліхая
На папа брахае
І брытанскім голасам, і як выжляняты,
На час блеет, як каза, вішчэт, як шчанята.
Папу страху набавіла,
Мала носа не скусіла.
Выстрашыла з хаты,
Гдзе мял начаваці.
Сталі ж людзі на папа грамадой крычаці:
– А ты, попе, закажы сабакам брахаці.
Вшак сабака для таго:
Брэшэт ляда на каго –
І на двараніна,
І на земяніна.
Брэшат і на караля, так то кажут людзе,
Круль каролем, пан панам, пес сабакам будзе.
А ты, бацька, не зважай,
Куды едзеш, паязджай:
Карона не спала,
Шчо ана брахала.