Арцём Дарэўскі-Вярыга (Карскі)

Арцём Дарэўскі-Вярыга
Артыкул
Аўтар: Яўхім Карскі
Крыніца: Часопіс «Рунь», № 9-10, 4 ліпня 1920 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Арцём Дарэўскі-Вярыга.

Арцём Дарэўскі-Вярыга.


Арцём Дарэўскі-Вярыга.

Арцём Дарэўскі-Вярыта быў родам з Вітабшчыны. Жыў у першай палове XIX ст. Як сьведчыць А. Кіркор („Живописная Россія“, III, 397), лепшые з яго твораў: «Гутарка з пляндроўкі па зямлі латыскай», «Паўрот Міхалка», «Быхаў» і інш. Ні адзін з гэтых твораў, відочна, нігдзе не друкаваўся; мы навет у рукапісу нідзе іх не спатыкалі, так сама і перакладу «Конрада Валенрода» Міцкевіча, аб якім Кіркор гаворыць, што ён ня быў друкованы, але пашыраўся ў рукапісу. Бясспорна, ёсьць два рукапісы Дарэўскага-Вярыгі: 1) «Ліцвіном, запісаўшымся у мой Альбом на пажагнаньне» (Вільня 1858 г.): пачынаецца словамі:

Братцы, братцы! Што мне стала?
Я тры дні у вас шляўся…

2) «Dumka chłopka z okolic Witebska na odgłos wolności» (1858 г.); пачынаецца словамі:

Сьвеціць солцо, сьвеціць сонцо!

3) Ёсьць яшчэ значны адрывак аднаго яго верша, датычачага Кіркора, надрукованы праз Р. Зямкевіча:

Адаська, родны Адаська!
Як мы цешымся з цябе! і т. д.,

гдзе хваліцца праца Кіркора па ўстройству ў Вільні Музэю.

Дзеля таго, што да пас дайшло не багата літэратурнага матэр‘ялу нашага аўтора, аб яго таленце прыходзіцца судзіць па адзывах аб ём яго сучасьнікаў, якіе захаваліся ў Альбоме яго[1]. Тут маюцца лісты і вершы У. Сыракомлі, Н. Караткевіча, А. Кіркора, В. Каратынскага, Я. Т-кага, пр. Вуля, А. Хадэцкага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Рыпінскага. На аснове таго, што гаворыцца ў Альбоме, можна думаць, што А. Дарэўскі-Вярыга быў жаданым гасьцём ў тагочаснай беларускай шляхты, як прадстаўнік яе думак і жаданьняў. Любіў ён, як відаць, і народ. Але каб судзіць аб яю літэратурнай здольнасьці мы ня маем досыць матэр‘ялу.

Е. Карскі


  1. Гл. «Беларусь» 1919 № 50.