Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі (1920)/Прадмова
Прадмова Публіцыстыка Аўтар: Юрка Лістапад 1920 год |
Уводзіны → |
Прадмова.
Друкаваньне гэтага падручніка было пачата Цэнтральнай Беларускай Школьнай Радай і скончана Літ.-Выдавецкім Аддзелам Камісарыяту Асьветы Беларусі. Хоць гэты падручнік і ня ў поўнай меры адказвае прынцыпам сучаснае працоўнае школы, аднак Выдавецкі Аддзел лічыў патрэбным закончыць друкаваньне гэтае кніжкі, разважаючы, што яна ў многіх адносінах будзе карысна для сучаснага моманту. Не гаворачы аб тым, што гэта кніга можа служыць, як прыклад беларускай арытмэтычнай тэрміналёгіі, яна можа яшчэ ужывацца настаўнікамі, як і падручнік, асабліва, калі прыняць пад увагу поўную адсутнасьць беларускіх падручнікаў па арытмэтыцы.
Заканчываючы друкаваньнем гэтае кнігі, Літ.-Выдавецкі Аддзел лічыўся і з тым, што на гэтае заканчэньне яму прышлося затраціць невялікія сумы, так як кніжка ў значнай сваёй частцы была надрукована Цэнтральнай Беларускай Школьнай Радай.
Літ-Выдав. Аддзел Камісар. Асьветы Беларусі.
У верасьні 1920 году