Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі (1920)/Складаныя іменныя лікі

Цэлыя лікі Складаныя іменныя лікі (многаіменныя лікі)
Падручнік арытмэтыкі
Аўтар: Навум Цыгельман
1920 год
Арыгінальная назва: Основныя начала ариѳметики
Пераклад: Юрка Лістапад
Табліцы меркаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Складаныя іменныя лікі
(многаіменныя лікі).

85.Вялічынёю наз. ўсё, што ў рэчах і зьявах можа быць большым або меншым, напр.: даўжыня, шырыня, глыбіня, вышыня, пляц, паверхнасьць, зьмест (аб’ём), вага, розум, адвага, радасьць, гора і г. д.

Каб ведаць якую-небудзь вялічыню, трэба яе вымерыць, ці параўняць з другою аднароднаю вялічынёю, каторая прыймаецца за адзінку.

86.Адзінкаю або меркаю наз. вялічыня, з катораю рaўняюць — другую.

Вялічыні, каторыя могуць быць пунктуальна (дакладка) вымераны наз. матэматычнымі вялічынямі. Адцягнутыя — ўласьцівасьці (якасьці), напр.: розум, дабрата, адвага і г. д., хоць бываюць большыя, або меншыя, але дзеля таго, што ня могуць быць пунктуальна (дакладна) зьмераны, называюцца нематэматычнымі вялічынямі.

Рэзультат пунктуальнага вымеру выражаецца іменным лікам.

87.Рэзультат вымеру вызначаецца цэлым лікам, калі мерка ўкладваецца ў вымерванай рэчы цэлы лік разоў.

88.Рэзультат вымеру зазначаецца дробязьзю, калі вымерваная рэч меншая за мерку.

89.Рэзультат вымерваньня зазначаецца мяшаным лікам (цэлым лікам з дробязьзю), калі мерка паўтараецца ў вымерванай рэчы цэлы лік разоў і яшчэ ёсьць астача, ў каторай мерка не ўкладаецца ні аднаго цэлага разу.

90.Адзінкавымі адносінамі дзьвёх меркаў аднэй і тэй-жа сыстэмы назв. лік, каторы паказвае, колькі меншых меркаў укладваецца ў якой-небудзь большай мерцы.

91.Табліцамі меркаў назыв. такія табліцы, каторыя паказваюць ўзаемныя адносіны паміж аднароднымі адзінкамі.