Аўтару прадмоў да твораў «старых пісіменнікаў» (Колас)

Аўтару прадмоў да твораў «старых пісіменнікаў» (Колас)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
Крыніца: Поўны збор твораў у 25 тамах, том 8 / Мінск: Беларус. Навука, 2009. Ст.332.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Піша, піша Бэндэ,
Крытык наш суровы,
Да паэм даўнейшых
Грозныя прадмовы.

Час ідзе, і твораў
Тых не знойдзеш з свечкай,
І аб іх заціхлі
Гутаркі іспрэчкі.

«Новая зямелька»
Сталася старою,
Выраслі калгасы
Гэтаю парою.

А наш крытык піша,
Піша і сівее,
Мабыць іх напіша,
Калі Колас стлее.

Новая эпоха,
І кірунак новы…
Можа ці патрэбны
Бэндавы прадмовы?

(1933)