А. С. Пушкіну: Да стагоддзя з дня смерці
Аўтар: Аркадзь Гейнэ
1937
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга першая - с. 221

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гады плывуць, бы ў моры хвалі;
Між імі розніца адна:
На моры нікнуць хвалі ўдалі,
Гады ж адвечна бачны нам.

Сляды іх свецяцца заўсёды...
І твой мы сёння бачым век,
Паэт, вялікі чалавек,
Пясняр чаканае свабоды.

Стаіць твой помнік, як жывы,
Тваімі ж створаны рукамі;
І будзе ён стаяць вякамі,
Як праўды верны вартавы.