А мая ж ты кветачка…

А мая ж ты кветачка…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А мая ж ты кветачка,
А мая ж ты птушачка,
А мая ты зоранька,
А мая ты дзеванька,
Што ж мне, беднаму, рабіць,
Штоб з табою век свой жыць?

Калі будзеш гараваць,
Айца, матку шанаваць,
У свята да цэрквы хадзіць,
Па карчомках не блудзіць,
Мяне верненька любіць,
Век свой будзем разам жыць.