А ты кажы, што радасць ёсць…
А ты кажы, што радасць ёсць… Верш Аўтар: Уладзімір Жылка |
* * *
А ты кажы, што радасць ёсць,
Што слодыч збаўчая ў пакоры,
Я толькі занядужаў штосьць,
Я толькі недаўменнем хворы.
А ты цалуй, сціскай мацней,
Ён людскі, немінучы жэраб,
З-пад тонкіх броў, з арбіт вачэй
Рагоча мне твой бледны чэрап.
(?)