А ў нядзелю да параненька

А ў нядзелю да параненька
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А ў нядзелю да параненька
Ходзіць паніч да па ганачку,
Ходзіць, ходзіць ды пахаджвае,
Сваю чаляданьку ды выклікае:
— Да ўстань, да ўстань, новая чаляданька
Да мы пойдзем да новае стаенькі,
Да мы возьмем каня варанога,
Каня варанога, сядло залатое,
Да я паеду на руннае поле
Да свае ніўкі аглядаці.
Як выехаў за вароцечка,
Сустрачае Юр’я самога.
— Ды куды едзеш, слічны панічу?
— Да еду на руннае поле
Свае ніўкі аглядаці.
— Да вярніся, слічны панічу,
Да твая ніва сей урадліва:
Да на карэнне караністая,
З сярэдзінкі да сцяблістая,
Да з каласочка каласістая…

(Запісана: 197. ЦНБ, АРКіР, ф. 23, воп. 1, спр. 472. Зап. Я. і А. Логіны ў 1914 г. у в. Моладава Навагрудскага павета)