Запруду ў млынара вада размыла. Бяда-б ня надта страшнай была, Калі-б адразу крыху патрудзіцца. Млынар аднак-жа сьпіць, не клапаціцца. Тымчасам з кожным днём вада Мацней цячэ. Урэшце—б’е ўжо, як з вядра
„Гэй, млынар! Устань, прачхніся! Барджэй папраўкаю займіся!“ Млынар-жа кажа: — Глупства гэта! Яшчэ далёка да бяды, Ня мора-ж трэба мне вады, — І гэтай хопіць мне праз лета!
Сказаў, на бок перавярнуўся, Дый зноў ў падушку носам ткнуўся. Пакуль ён сьпіць—вада Цячэ праз стаў ужо ракой.
І вось прыйшла зусім бяда: Млын стаў. Тут толькі млынар мой За сну схапіўся. І вохае, і тужыць, і сьлёзамі заліўся. Ламае галаву: што тут рабіць,
Запруду каб паправіць і млын у рух пусьціць?
На месца шкоды ён сьпяшыць, А там—прыйшлі напіцца куры.
«Убачыўшы курэй: „Праклятыя!“ — крычыць, „Нягодныя зладзейкі, дуры!
Я і бяз вас ня ведаю адкуль вады дастаць, А вы прыйшлі і рэшту дапіваць!“ Млынар тут так на іх Вялікай злосьцяй распаліўся, Што за калок як-га схапіўся Дый перабіў усіх. Які-жа вынік атрымаўся? Бяз кур і без вады млынар застаўся.
|