Байкі, гумар, сатыра/Сатыра, гумар/Лялька

Бедны шпак Лялька
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1928 год
Арыгінальная назва: Lalka. Gawęda dziecinna
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
З Нікіціна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лялька (Сыракомля/Друцкі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лялька.

Ня плач, мая лялька, пакінь сваё гора!
Ціха сядзі, не матай галавой.
Паслухай аб чым гаварылі учора
Татка і мамка са мной.
Мне новую сукню шыкуюць з бракату,
А я павінна наўчыцца
Малітвы францускія, бо мы блізкім сьвятам
Паедзем у цэркву маліцца.
Вось нашы сяляне будуць дзівіцца
На тыя малітвы, круціць галавой!
А мне дык папольску нягожа маліцца,
Быццам мужычцы якой.
Паціху-ж папольску прасіць буду Бога,
Каб быці мне пекнай, расьці найхутчэй,
Каб татцы Ён даў-бы так многа, так многа
І белых і жоўтых грашэй.
А татка мой дужа любіць монэты,
І служыць імшы ён, ахвяры дае.
— „Бог шчодра заплаціць“ — кажа — „за гэта
І з коптарам зьверне ўсё мне!“
Вось ён і моліць аб грошах ўсё Бога,
Кашэль напаўняе ўсё свой,
І хутка ўжо грошаў ў нас будзе так многа,
Што мы не зрахуем з табой!

Ах, лялька! зусім, ну, зусім ты дурная!
Ты думаеш Бог прыдзе сам?
Або анёлы зьлятуць да нас з раю
І грошай адваляць тых нам?

Не! зьявіцца жыд у брудным жупане,
І будзе нам грошы насіць…
За грошы мы купім сялян, а сяляне,
Нам будуць гараць і касіць.

Бо-ж мы, каб ты знала — паны, я вось панна
Сяляне-ж сярмяжны, просты народ.
Сам Бог так наладзіў, каб яны няўстанна
Служылі на панскі ўвесь род.
Фэ! як яны брудны, цёмны і п’яны!
Сярмягі дзіравы, ходзяць ў лапцёх.
А хто вінаваты? Ня слухаюць пана —
Вось і карае іх Бог!
Тата мой любіць ахвоту і коні.
Мамка сабачкі кахае.
Халопаў любіць — сам Бог нам бароне,
Іх кожны б'е толькі і лае!…
Вось ўчора: татка мой спаў ў кабінэце,
Яны-жа… Ці-ж можна іх распушчаць? —
Прыйшлі, нарабілі сьлядоў на паркеце:
— „З голаду дохнем!“ — крычаць…

За гэта розгамі былі ўжо біты…
Сапраўды, як буду сама панаваць,
Дык, покуль ня будуць сяляне ўсе сыты,
Спакойна ня лягу я спаць!

Дый сон той ці прыдзе, калі вось згрудзіцца
Галодны народ пры вакне?
Шчэ нейкі страшэнны жабрак можа сьніцца,
Дый схопе у торбу мяне?

А горай баюся, каб Божанька з неба
Ня бачыў, што робім мы тут бедняком
Папросім-жа ў Бога — здароўя і хлеба —
І татцы, і мамцы і мужыком!