Бакланы
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/262.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




3-за горных сінявых абрысаў
Адзела зара кіпарысы
У гучна-руяшвае ранне.
3 цяснін, з цёмна-бурых заховаў
Пусціліся ў мора на ловы
Тры племені чорных бакланаў.
Ў аблокі завырылі ў вырай,
На мора закрылілі крыллі,
Звінелі заглушаным звонам.
Тры племені чорных бакланаў
На ловы пусціліся рана
3 галодным абветраным стогнам.
На парусным фоне галеры
Вятрыцы лічылі ім пер’і
І гойдалі ў сініх калысках.
Бакланы крыламі пісалі
На морскім празрыстым крышталі
Заморскія літары-рыскі.
Іх вострыя дзюбы клявалі
Барашкі заклёваных хваляў
У гучна-ружовае ранне.
Сачылі за тлустаю рыбай,
У змрочнай у зыбістай глыбі
Бакланы шукалі снядання.