Баннік
Паданне
Аўтар: народ
Крыніца:http://skarby.in/bannik.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пайшла дзеўка замуж за старога чалавека. А сама смяецца з мужавай старасці, старым чортам яго называе. Нарадзіўся ў іх хлопчык. Аднаго дня сабралася тая маладзіца ў лазню. І сына з сабою ўзяла. А мужу наказала:

— Ты, стары чорт, пасядзі каля лазні. Сыночка дамоў забярэш, бо я стамлюся…

Праз якую гадзіну памыла яна сына, адчыніла дзверы і пытаецца:

— Ты тут, стары чорт?

— Тут!

— Ну, дык вазьмі малога.

— А, давай, давай…

Выпхнула, не гледзячы, за дзверы сына, а сама далей мыецца. Раптам чуе — муж крычыць:

— Давай хлопца! Хопіць табе яго шараваць!..

— Якога хлопца? — пытаецца маладзіца. — Я ж табе аддала сына!

— Калі?

Давай шукаць яны сыночка. І да сё’нняшняга дня не могуць яго знайсці. Аддала языкатая маладзіца сына старому чорту Банніку.