Барвенак (1924)/Гоман мора/Мора на ўсходзе сонца

Думкі марака Мора на ўсходзе сонца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Русалкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мора на ўсходзе сонца.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОРА НА ЎСХОДЗЕ СОНЦА.

Хваляй буйнай мора плешча:
Разьбяжыцца стройны вал,
Блісьне срэбрам — і, нарэшце,
Пацалуе твары скал…

Сваёй вечнаю гамонкай
Песьню вольную пяе —
І за ёй, за ёю звонкай
Рэхам голае аддае…

Цяжкі лёт ўздымаюць птахі,
Прабудзіўшысь грамадой:
Чутны чаяк крык і ўзмахі
З жальбай нейкай над вадой…

1915 г.