Барвенак (1924)/Званы працы/Каваль

Пакахай Каваль
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Ткачыха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каваль (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАВАЛЬ.

Каваль да працы надта рупны,
Дужэй, чымсь дужы конь:
Яму паслушны і даступны
Вада, руда, агонь…

Дзьмухне на іскру — промень стане
І сыпне іскры сталь;
За што, ці возьмецца, ці гляне —
Відзён у ім каваль…

І кожны дзень ахвота к працы…
Гарыць, зіяе печ…
Ў яго руках багацьце, шчасьце:
Куе ён серп і меч.

А заўтра, брацьце, з пазаранкам
Ён скажа нам: пара
Паліць няволю, як маланкай,
Бо волі жджэ зара…

Пад дзьмух мяха і іскраў сьвісты
Нясецца песьня ўдаль,
Пяюць так стройна, галасіста —
Мужык, пастух, каваль.

1921 г.