Барвенак (1924)/Званы працы/Раніца

У жыцьцёвай кузьні Раніца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Думкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раніца (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАНІЦА.

Гудкі з гудкамі зьлілісь ў гукі,
Гукаюць гучна навакол,
І грукі чутны, чутны стукі
Ад конскіх ног, павозак, кол…

Зьвініць машына на заводзе,
Званіцы звоняць звонам з выш,
Здаецца — песьню ўсё заводзіць,
І замірае ўсюды ціш…

Абапал мураў, як мурашкі
Мільгаюць людзі — месяць сьнег…
Мінулі мары ночы цяжкай,
Дзень мераць стаў магутны бег…

1922 г.