Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Беларуская сялянка

Беларусі Беларуская сялянка
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Замкавая гара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларуская сялянка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСКАЯ СЯЛЯНКА.

Люблю яе за погляд смутны,
За моц ў руках яе мазольных,
За ўздых грудзей яе магутных,
За рух у працы яе здольны.

Агнём румяным тварык дыша,
Каса яе, як зьмейка, ўецца,
Ідзе, як бытцам пяром піша,
А сэрца шчэміць — як сьмяецца…

А запяе, як жне на ніве
Ці праўшы дома лён-касмыдзень —
І пакахаць яе — ня дзіва,
А радам сесьць — сядзеці тыдзень…

1921 г.