Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Перад сяўбой

У зімовы вечар Перад сяўбой
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Досьвітак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад сяўбой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД СЯЎБОЙ.

Па абшары вялікай зямлі
Не абмераць ўзаранай ральлі;
Яна цягнецца ўздоўж і ушыр,
Дзе быў камень, пясок, дробны жвыр.

Першы раз як араў небарак —
Завываў побач з ім ваўкалак;
На прагалінах пушчаў, лясоў
Чуцен крык каршуноў быў і соў;

Чэмер цьвіў, і буяў тут палын,
Шэпты дзікіх нясьліся асін —
А цяпер ўзбагацела зямля…
Пакуль-што, хоць чарнее раля,

Хоць дзе-небудзь і ўзыйдзе сівец,
Але блізіцца час, і сявец,
Як надойдзе сяўбіцтва пара,
Зерні кіне надзеі, дабра;

Руні зелень пакрые ўвесь дол, —
Будзе радасьць для вёсак і сёл…
Загарыцца яскрава усход;
Будзе жыці мой край і народ!