Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Весьнікі волі

Каб я мог лятаць Весьнікі волі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Клён
Іншыя публікацыі гэтага твора: Весьнікі волі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕСЬНІКІ ВОЛІ.

Ты — пясьняр, а я — музыка;
Доля роўная у нас:
Мяне цешыць смык і скрыпка,
Цябе-ж песьня, голас-бас.

З сваёй скрыпкай з края к краю
Абхадзіў увесь я сьвет,
А цяпер я тут іграю,
Нейкай ласкаю адзет.

Заіграем-жа мы моцна,
Зглушым гора і бяду,
І наш зык трубой галоснай
Скажа ўсім, каб жыць ў ладу,

Каб заместа сьлёзаў — песьні
Абнаўлялі сэрца жар:
Птушкі першыя прадвесьня —
Я — музыка, ты — пясьняр!

1913 г.