Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Маладосьць

Дзе ты, доля… Маладосьць
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Я вольна жыць хачу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маладосьць (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛАДОСЬЦЬ.

Мінула многа год, — яна-ж ў грудзёх маіх,
Вабраная вянком ўспамінаў, думак, чар,
Скрозь сон мінулага сьвятлом трывожыць ўздых,
Ўзмацняе сэрца стук, у крыві ўздымае жар…

Як кніга-летапіс, складаная вяком,
Разгорнена прад мной. Я рвусь яе чытаць,
І жыцьцем змораны, сяджу над ёй маўчком,
Бо сам ня ведаю — з чаго яе пачаць…

Ўжо літары пасьцёр вялікі век яе
І старасьветчынай мінуласьць абняла, —
Ад будучых гадоў — зьмярканьнем аддае:
Налева- цемры сьлед, — направа — сон, імгла.

Хачу я адгарнуць хоць ліст адзін назад, —
На год, на два вярнуць сваё жыцьцё,
Але штурхае век, як нейкі злы вар‘ят,
Туды ў імглу, дзе згасьне пачуцьцё…

1916 г.