Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Ніве

Горад Ніве
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Да салавейкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ніве (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НІВЕ.

Многа клаў я працы на тваіх загонах,
Сьлёз і поту выліў — аж змачыў ральлю;
Усю цябе я зьмерыў на шагі і гоны,
І цяпер з надзеяй я цябе малю:

Урадзі ты, ніва, сеў мой ў добру пору,
За цяжкую працу ты аддзякуй мне,
Памажы, як раней, у мужычым горы
Мне, маёй сямейцы, роднай старане.

Да цябе — да сонца, я зьвяртаю вочы,
У нябеснай высі я малю цябе:
Шлі цяпло ты днямі, роскай крапі ўночы
І ня дай загінуць ты маёй сяўбе.

1911 г.