Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Песьні-думкі

Каму мне пець Песьні-думкі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Поэце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьні-думкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНІ-ДУМКІ.

Песьні-думкі я складаю
З зораў ясных і праменьняў,
З дарагіх красой каменьняў;
Маладых сваіх імкненьняў
Я патроху прыкладаю.

Думкі-песьні адзяваю
З руты-мяты я вяночкам,
Коскай плеценай дзявочай,
Зіркам-бляскам іхніх вочаў
Думкі-песьні я ўбіраю.

А красой каб не завялі,
Каб ня зьбілі іх пяруны,
Я дару ім зелень руні;
Я даю ім зычны струны,
Каб аб шчасьці век сьпявалі…

1921 г.