Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Усё шыраць дні

Я загартован Усё шыраць дні
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Ад шумаў гарадзкіх
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўсё шыраць дні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎСЁ ШЫРАЦЬ ДНІ…

Ўсё шыраць дні свой лёт, свой бег;
Яны бягуць, бягуць бяз меры;
Між старых вех да новых вех
Пуцін шукаюць новай эры.

Што новы дзень — то новы бляск,
То — жыватворчая крыніца,
І нейкай сілай новых ласк
Сьвет хоча ўвесь перарадзіцца, —

Адзецца ў вэлюм новых чар,
Як-бы прырода на прадвесьні;
Нясьці жыцьця чароўны дар
І пець заўсёды шчасьця песьні…

Менск, 1923 г.