Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Хмары па небе

Не гасіце агнёў Хмары па небе
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
⁂ (З песьняй звонка)…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмары па небе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХМАРЫ ПА НЕБЕ.

Хмары па небе плывуць, ня ўнімаюцца,
Думкі аб волі мае вырываюцца:
Хмары так хочуць шырокага, вольнага
Ў небе прастору, бясконца раздольнага,
Хочацца шпарка па небе лятаць.

Думкі-ж да шчасьця мае парываюцца,
Ў шыры бязьмернай яны расьцілаюцца:
Хочуць растацца з нядоляй зьвягліваю,
Хочуць абняцца з хвілінай шчасьліваю —
Долі і шчасьця прыждаць.

Капыль, 1910 г.