Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Бура

Васеньняя кветка Бура
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Васеньні настрой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бура (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУРА.

Завыла бура, імчыцца полем,
Зьмятае сьмецьце, варушыць пых…
Завыла бура — ёй шмат раздольля,
У ёй дастатак магутных сіл.

Завыла бура, ўзьнялась над вёскай
І рве салому і струхлеўшых стрэх,
Ўзьнімае пукам яе высока,
Зьлівае разам і плач і сьмех…

Завыла бура, ляціць да бору,
Навалай страшнай цярэбіць шлях,
Бунтуе хваляй абшар прастору
І шырыць болей свой стромкі гмах.

Завыла бура, пагнала хмары
Па небнай шыры пад ветру сьвіст…
Ня чутна болей грымот удараў…
Лятае з ветрам пажоўклы ліст…

1923 г.