Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Вечар

Перад жнівом Вечар
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Начное
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР.

Закацілася сонца чырвонае,
І даліна сьпяшыць панямнець;
Узыйшлі ў небе зоркі чароўныя,
Сталі весела, ясна гарэць;

Ў люстра возера месяц ўглядаецца,
Бляскам срэбным ён хвалі абліў,
Каля лесу туман расьцілаецца;
Сон ўсё поле сабой ахапіў…

Ўсё замоўкла, і хочацца, хочацца
Ў ласцы ціхага сну спачываць, —
Сэрца-ж б‘ецца у грудзях і просіцца
Невядомае шчасьце пазнаць…

1910 г.