Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Да вясны ўжо недалёка

Думкі аб вясьне Да вясны ўжо недалёка
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
На прадвесьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да вясны ўжо недалёка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА ВЯСНЫ ЎЖО НЕДАЛЁКА…

Да вясны ўжо недалёка,
І ты, сэрца, ня сумуй:
Прыдзе час і з ім палёгка —
Хоць у полі заначуй!

Я пакіну тады хату,
Дзень ўвесь буду працаваць,
А ў вячэрні час дзяўчаты
Будуць песьні мне сьпяваць;

Будзе сад шумець аб шчасьці,
Сьпеў прыгожы салаўя
Будзе думкі навяваці,
Буду пеці з ім і я…

Ня сумуй-жа, маё сэрца,
Бо скрозь шыбы бачу я,
Як зямелька награецца
І чарнее чуць ральля;

Бачу я, як сонца з высі
Льле праменьнямі на дол;
Кінь-жа, сэрца, ня журыся —
Тады буду я вясёл.