Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Жняя

⁂ (Вольнай воляй) Жняя
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Час жніва
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жняя (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖНЯЯ.

Загарэлі твар і рукі,
Стала русаю каса, —
Ня відно-ж нізваньня мукі,
А дзіўней стала краса…

На бярэм‘і снопік першы,
На плячы яе сярпок,
На снапа паложан версе
З васількоў жывых вянок.

Станам стройна, як бярозка,
Зорны бляск зіяе з воч;
І цалуе вецер коску,
Злыя думкі гоніць проч.

На заходзе да хацінкі
Пасьпяшаючы ідзе:
Сёньня сьвятні дзень — зажынкі,
Покуць — мейсца барадзе[1].

А паставіць — дзінкнуць чаркі…
Як сям‘я сядзе за стол,
Запішчаць у печы скваркі, —
Гэткі звычай нашых сёл!

1913 г.


  1. Барада — зажынальны, невялічкі снапок жыта (Слуцкі павет).