Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Замарозкі

Восень Замарозкі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Першы сьнег
Іншыя публікацыі гэтага твора: Замарозкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАМАРОЗКІ.

Яшчэ нядаўна неба было ясна,
І вецярок прыветліва шумеў,
А ліст на дрэвах, як атласны,
Гамонку радасную меў…

І жыцьце звала ласкай мілай,
І ня было красе канца,
А даль прасторам варажыла,
Будзіла нават мерцьвяца.

Цяпер ня тое: ліст апаўшы
Сярдзіты вецер ўдаль нясе,
І холад сілай абуяўшай
Дыван свой сьцеле на страсе…

Шумяць пакрыўджаныя дрэвы,
Хавае ганьбу іх туман;
Яны ня чуюць болей сьпеву
І гнуць пад цяжарам свой стан.

Надзея ўсё-ж ткі іх ня міне:
Іх сон ня вечны — згіне ён,
Вясной, вабраўшысь ў зеляніну,
Яны пачуюць птушак звон…

1922 г.