Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Над рэчкай (Разгарнулась рэчка прасьцірадлам тонкім…)

Ужо вясна Над рэчкай
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Да працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над рэчкай (Разгарнулась рэчка прасьцірадлам тонкім…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАД РЭЧКАЙ.

Разгарнулась рэчка прасьцірадлам тонкім,
Стужкі даўжынёю, люстра вод блішчыць,
І нанаўпярэдкі з песьняй стройнай, звонкай
Шпаркіх хваль чародка шустра ўдаль бяжыць.

Як відно, агоркла ёй зімы няволя, —
Скінуўшая путы, рада пець вясьне,
Як пакутнік доўгі, ўбачыўшы раздольле.
Думку кінуць хоча аб ранейшым сьне.

І пяе, плюскоча весела бясконца;
Казкай нейкай рэха ў лесе аддае…
Сьвеціць ласкай з высі агнявое сонца,
Хараства красою сьвет ўвесь адзяе…

1922 г.