Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Першая кветка

Веснавыя чары Першая кветка
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Як гожа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Першая кветка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШАЯ КВЕТКА.

Шлюць малітвы сонцу дрэвы,
К небу ўзьняўшыя галіны,
З шумам радасным і сьпевам
Просяць ў сонца зеляніны.

Ціхі ветрык чуць хістае
Іх вяршыны ў нейкай лені;
Сонца шчыра пасылае
На малітвы іх праменьні.

Вось ўжо пукнула пупышка,
А за ёй — глядзі — другая;
Пачакаўшы яшчэ крышку —
Ўжо і лісьцік выглядае;

А на доле, пад кустамі,
Між сухіх лістоў і трэсак
Ўсходзіць белымі лістамі
Кветка першая — пралеска…

Менск, 1922 г.