Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Росквіт

Ноч Росквіт
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Матылік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Росквіт (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОСКВІТ.

Паабапал пратоптанай сьцежкі,
Што, як зьмейка, паўзе да гумна,
Розных кветак з травой ўперамешку
Наўтыкала старанна вясна…

А праз плот выглядае з гароду
Многа розных прыгожых расьлін…
А на вуліцы сьмех, карагоды,
А у садзе, між стройных галін,

Прыбыло гэтай ноччу прынады:
Распусьцілася сьнежная бель;
Пчолы дзеляць здарэньні і рады,
З чарак-красак каўтаючы хмель.