Барвенак (1924)/Чары каханьня/Сягоньня

Учора Сягоньня
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
У зорную ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сягоньня (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯГОНЬНЯ.

Не гадаў я, ня бачыў у сьне
І ня марыў салодкаю марай,
Што трапляюцца гэткія чары,
Як сустрэлі сягоньня мяне…

Ўчора сэрца шчымела мае
І сьлязамі сьляпіліся вочы,
Не заснуў на хвілінку уночы —
Сёньня-ж сэрца ад шчасьця пяе…

Сёньня бачыў яе, нават чуў
Песьні звонкай яе пералівы;
З ёю разам былі мы шчасьлівы:
Я яе да грудзей прыгарнуў.

Колькі волі я даў пацалунку!
Я ёй вылажыў душу сваю.
Сёньня шчасьцю падвёў я рахункі.
Ні прад кім я яго не таю…