Барвенак (1924)/Чары каханьня/Сягоньня я шчасьцем палаю

⁂ (Краса-дзяўчынка) Сягоньня я шчасьцем палаю
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Перад сном
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сягоньня я шчасьцем палаю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯГОНЬНЯ Я ШЧАСЬЦЕМ ПАЛАЮ…

Сягоньня я шчасьцем палаю,
Сягоньня я рад, як ніколі:
Любоў загарэлась ў грудзёх маладая,
Старыя заціхнулі болі…

І здрада старая пакінула грудзі,
І кроў майго сэрца хвалюе, як мора,
Лёс шчасьце, надзею, ўжо будзіць,
Здаецца, ніколі ня будзе ўжо гора.

Ня будзе! — Сад шумам гаворыць
І шэпчуць аб гэтым начныя зарніцы,
І сьпеў салавейкі аб гэтым ім ўторыць,
І сьведчыць прызнаньне яе — чараўніцы.