Барвенак (1924)/Чары каханьня/Цьвіце цярэмшчына

Я сядзеў над рэчкай Цьвіце цярэмшчына
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Усходзіць месяц
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цьвіце цярэмшчына…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦЬВІЦЕ ЦЯРЭМШЧЫНА…

Цьвіце цярэмшчына, цьвіце,
А разам з ёй цьвіце і сэрца,
Палоннай птушкай з клеткі рвецца
І казкі новыя пляце…

Ў дзень струнны звон і песьняў строй,
А ноччу месяц, ясны зоры…
Чаму-ж душы ня даць прастору,
Чаму ня сплесьці думак рой?!

Цьвіце цярэмшчына, і пах
Хвалюе кроў ў маёй істоце…
Ці-ж можна марыць на самоце,
Калі так радасна ў вачах

Калі так рвецца жар з грудзей
К яшчэ ня споўненаму шчасьцю.
І хоча шлях красы пракласьці
Вабраны краскамі надзей.

Лаўлю я зык начной цішы
Ў мінуты цяжкія чаканьня
З надзеяй поўнай на спатканьне,
На родны. ўздых яе душы…