Барвенак (1924)/Чары каханьня/Шлях каханьня

Так хочацца верыць Шлях каханьня
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Сьвякроў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шлях каханьня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШЛЯХ КАХАНЬНЯ.

У цянёчку, у садочку
Сьперш спаткаўся я з табой,
Потым вечары і ночкі
Сустракалі чарадой…
Сьперш з дагадкай і аглядкай
Ў вочы ясныя глядзеў,
Як дзіцятка, родны братка
Аб каханьні табе пеў…
У прасторы ясны зоры,
Бляды месяц вартаваў;
Неба ўзоры гналі гора, —
Я з табою жартаваў!..
І сядзеці і глядзеці
Было сьвятам кожны раз:
Што на сьвеце трэ‘ больш меці, —
Як вянчацца ў добры час?
Доўгі дзікі пост вялікі!..
Каб прышоў вялікі дзень, —
Пад сьпеў, зыкі, звон музыкі
Мы адзелі-бы пярсьцень…